Даведачна-інфармацыйны фонд

    У склад навукова-даведачнай бібліятэкі ўваходзіць даведачна- інфармацыйны фонд (ДIФ), які ўключае 1452 адзінкі захоўвання. У іх ліку навукова-тэхнічная інфармацыя, якая ўключае ў сябе палажэнні і загады Галархiва СССР, Камітэта па архівах і справаводству пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь, Дэпартамента па архівах і справаводству Рэспублікі Беларусь Міністэрства юстыцыі, палажэнні аб структурных падраздзяленнях, камісіях архіва, нарматыўныя прававыя акты і метадычныя дакументы па справаводстве і кіраванні, дакументазнаўстве, архівазнаўстве і архіўнай справе, тэорыі і практыцы архіўнай справы, забеспячэннi захаванасці дакументаў, выкарыстанні архіўных дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь.

Гэта галіновыя, архіўныя, навучальныя дапаможнікі, працоўныя інструкцыі, памяткі па ўдасканаленні вопісаў фондаў, навукова-даведачнага апарата да іх, арганізацыі розных формаў выкарыстання дакументаў архіва, навукова-метадычная літаратура па пытаннях выдання дакументаў, аўтаматызацыі архіўнай справы справаводства і ўкараненні аўтаматызаваных архіўных тэхналогій, календары знамянальных і памятных дат Беларусі і Гродзенскай губ., тэматычныя пералікі, агляды, даведкі-арыентоўкі архіўных дакументаў, тыпавыя нормы часу і выпрацоўкі на працы, якія выконваюцца ў дзяржаўных архівах, правілы працы дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь,  службовыя інструкцыі работнікаў архіва, палажэнні аб экспертна-метадычнай камісіі, дырэкцыі архіва, камісіі па кантролю якасці выконваемых архіўных работ.