
Чытальная зала
Паважаныя карыстальнікі!
Час працы чытальнай залы:
панядзелак -чацвер: 9.00 - 17.00
пятніца: санітарны дзень
субота, нядзеля: выхадныя
Звяртаем Вашу ўвагу, што з мэтай мінімілізацыі рызыкі распаўсюджвання COVID 19 работа чытальнай залы і прыём наведвальнікаў арганізаваны з улікам прымянення дадатковых санітарна- проціэпідэмічных мер (штогадзіннае праветрыванне, выкарыстанне масак і пальчатак, захаванне дыстанцыі, у тым ліку паміж сталамі карыстальнікаў, што дазволіць адначасова прымаць да 5 карыстальнікаў) і іншых мерапрыемстваў.
Заказ на выдачу дакументаў па электроннай пошце niab_grodno@tut.by прымаецца толькі ў зарэгістраваных карыстальнікаў пры пазначэнні прозвішча, імені і імені па бацьку, даты прыезду (для іншагародніх). Архіўныя дакументы выдаюцца карыстальнікам на падставе бланкаў заказаў, запоўненых у вызначаным парадку. Абавязковым элементам для запаўнення бланкаў з’яўляецца: прозвішча, ініцыялы карыстальніка; тэма даследавання; пошукавыя даныя архіўных дакументаў (нумары фондаў, вопісаў, спраў); загалоўкі спраў; дата заказу.
Узор бланка заказу на выдачу дакументаў у чытальную залу
Карыстальнікам чытальнай залы заказаныя ксеракопіі і лічбавыя копіі дакументаў выдаюцца пры рабоце ў чытальнай зале ці пры дапамозе паштовай карэспандэнцыі, электроннай пошты.
Наведванне чытальнай залы па папярэдняму запісу. Запісацца можна па тэл. 8-0152 608043. Пры асабістым наведванні архіва неабходна звярнуцца да дзяжурнага.